Беларускі інавацыйны фонд
Беларускі інавацыйны фонд аказвае дзяржаўную падтрымку развіццю інавацыйнага прадпрымальніцтва і эфектыўнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, якія распрацоўваюць і вырабляюць навукаёмістую інавацыйную прадукцыю ў Рэспубліцы Беларусь. Фонд прапануе наступныя формы падтрымкі: Фінансаванне інавацыйных праектаў на зваротнай аснове на льготных умовах: адсоткі налічваюцца ў памеры 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка; сродкі выдзяляюцца на тэрмін […]
Перайсці да крыніцы
Беларускі інавацыйны фонд аказвае дзяржаўную падтрымку развіццю інавацыйнага прадпрымальніцтва і эфектыўнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, якія распрацоўваюць і вырабляюць навукаёмістую інавацыйную прадукцыю ў Рэспубліцы Беларусь. Фонд прапануе наступныя формы падтрымкі:
- Фінансаванне інавацыйных праектаў на зваротнай аснове на льготных умовах: адсоткі налічваюцца ў памеры 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка; сродкі выдзяляюцца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю адтэрміноўкі выплаты асноўнага доўгу і адсоткаў да 2 гадоў; страхаванне крэдыту або залог не патрабуецца.
- Венчурнае фінансаванне за кошт рэспубліканскага бюджэту на тэрмін да 5 гадоў без залогу і страхавання, уключаючы адтэрміноўку вяртання сродкаў і механізм бяcспрэчнага спагнання невыкананых абавязацельстваў.
- Ваўчары на бязваротнай аснове для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на суму да 25 000 долараў ЗША для рэалізацыі праекта на пачатковым этапе.
- Гранты на бязваротнай аснове для юрыдычных асоб — суб’ектаў малога бізнесу на суму да 100 000 долараў ЗША пры ўмове грашовага ўдзелу не менш за 10% ад агульнай сумы неабходных сродкаў.
Праграма заснавана на Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №174 ад 25 сакавіка 2008 года і даступна на рэспубліканскім узроўні.
0 comments




