Kerstin Gaedicke, заснавальніца сацыяльнага прадпрыемства з Германіі
Kerstin расказала, што калі яна працавала ў сацыяльнай службе, асяроддзе там не было калегіяльным. Часта не хапала разумення людзей з асаблівымі патрэбамі, нягледзячы на тое, што яе калегі ўвесь час працавалі з людзьмі з інваліднасцю. Потым яна нейкі час была беспрацоўнай і безвынікова падавала заяўкі на фінансаванне. Ёй удалося прайсці дадатковае навучанне як сістэмная і сямейная коучыня. Падчас навучання адзін з яе калег запрасіў яе выступіць на адным са сваіх семінараў. Яна правяла семінар пра тое, як прафесійна ўзаемадзейнічаць са сляпымі і слабавідушчымі людзьмі. Kerstin пачала чытаць брашуры Асацыяцыі сляпых і перадаваць інфармацыю з іх. Урэшце гэта прывяло яе да стварэння ўласнай канцэпцыі семінараў.
Kerstin атрымлівала кансультацыі ад “Enterability” (былой інтэграцыйнай службы для самазанятасці), а таксама фінансавую падтрымку ад Інтэграцыйнага ведамства і камп’ютарнае працоўнае месца, прыстасаванае для сляпых людзей, прадастаўленае сацыяльным фондам.
Калі яна стала самазанятай, яе сям’і ўжо не было побач, але яе сябры ўспрынялі гэта вельмі пазітыўна і падтрымлівалі яе, дзе маглі.
Пазітыўныя водгукі ўдзельнікаў семінараў — найлепшы доказ таго, што яна рухаецца ў правільным напрамку. Семінары таксама пазітыўна паўплывалі і на саму Kerstin. Яна даведалася больш пра сябе, калі людзі пыталіся ў яе, чаму сляпыя людзі паводзяць сябе пэўным чынам.




